16 кастрычніка ў ЦВК не задоволіл ніводнай скаргі на скасаваньне рэгістрацыі кандыдатаў.
16 кастрычніка разглядалася тры скаргі на скасаваньне рэгістрацыі.
Анташкевіч Іван балатаваўся па Пушкінскай выбарчай акрузе №103. Рэгістрацыя скасаваная за тое, што яго давераныя асобы раздавалі выбаршчыкам газету “Народная воля”. Інфармацыя ў выбарчую камісію паступіла ад выбаршчыкаў
Міхалевіч Аляксей балатаваўся па Уручскай выбарчай акрузе №109. Рэгістрацыя скасаваная ў выніку зьяўленьня правакацыйнай улёткі, якую падкінулі ў два дамы па вуліцы Каліноўскага. Гэтыя ўлёткі прыклейвалі на дзьверы выбаршчыкаў. Улёткі былі абсалютна непісьменныя – 19 памылак. Інфармацыя ў выбарчую камісію паступіла ад выбаршчыкаў.
Фурса Сусана балатавалася па Уручскай выбарчай акрузе №109 . Рэгістрацыя скасаваная за тое, што быццам бы падчас пікету раздавала газету “Рэспубліка”. Інфармацыя пра гэта паступіла ў выбарчую камісю ад выбаршчыкаў.