viasna on patreon

Генпракуратура вынесла А.Лябедзьку вуснае папярэджаньне

2007 2007-09-18T14:06:07+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сёньня раніцай лідэр АГП Анатоль Лябедзька зьявіўся ў Генэральную пракуратуру. Прадстаўнік пракуратуры спадар Радзівонаў вынес яму вуснае папярэджаньне.

Гэтае пакараньне вынесенае за камэнтары палітыка для вэб-сайту “Белорусский партизан” і газэты “Народная воля”, якія тычацца прыпыненьня на паўгода дзейнасьці Партыі камуністаў Беларускай.

У інтэрвію “Радыё “Свабода” А.Лябедзька адзначыў: "Я даў пісьмовыя тлумачэньні, дзе яшчэ раз засьведчыў сваю пазыцыю – я лічу, што ў Беларусі дагэтуль няма незалежнай судовай сыстэмы. Гэта мая грамадзянская пазыцыя і пазыцыя дэпутата парлямэнту, які разагналі. І я маю права на такую пазыцыю, на такія ацэнкі".


Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства