Справа аб утрыманні непаўналетняй беларускай дзяўчынкі Вікі Мароз італьянскай сям'ёй перададзена ў суд Генуі.
https://spring96.org/be/news/18287
2007
2007-09-18T13:22:11+0300
2007-09-18T13:22:11+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Як паведамляе "Agenzia Giornalistica Italia", італьянскі бок пацвердзіў вінаватасць мужа і жонкі Алясандра Джуста і Марыі-К'яры Барначын, а таксама іх бацькоў і кіраўніка манастыра, дзе хавалі Віку.
Паводле інфармацыі італьянскай прэсы, расследаванне абставінаў справы працягнецца. Абарона спадзяецца на тое, што Віка Мароз будзе запрошана ў суд у якасці сведкі. Нагадаем, што ў верасні 2006 года муж і жонка Алясандра Джуста і Марыя-К'яра Барначын, да якіх дзяўчынка некалькі гадоў прыязджала ў госці на летнія і калядныя канікулы, адмовіліся вяртаць яе ў Беларусь.
Яны сцвярджалі, што ў Вілейскім інтэрнаце, дзе выхоўвалася Віка, дзяўчынка зазнавала "фізічны і маральны гвалт". На працягу 20 дзён італьянская сям'я хавала дзяўчынку ў манастыры на поўначы Італіі. 27 верасня італьянская паліцыя знайшла Віку, а 30 верасня яна была дастаўлена спецыяльным авіярэйсам у Мінск.
Праз месяц дзяўчынку аддалі ў сям'ю Алены і Сяргея Васілеўскіх, дзе ўжо выхоўваўся старэйшы брат Вікі. Да гэтага брат і сястра не бачыліся некалькі гадоў. Дзеці сустрэліся дзякуючы ініцыятыве мужа і жонкі Джуста-Барначын: яны адшукалі італьянскую пару, у якой гасцяваў брат.
Сёлета ў італьянскай пары нарадзілася першае дзіця — сын Эмануэль.