Уладзіміру Ларыну прысудзілі штраф
https://spring96.org/be/news/18280
2007
2007-09-18T09:01:51+0300
2007-09-18T09:01:51+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
На 10 базавых велічыняў нібыта за дробнае хуліганства аштрафаваны судом Ленінскага раёну Гародні намеснік старшыні Гарадзенскай гарадской арганізацыі партыі АГП Уладзімір Ларын.
Нагадаем, што 8 верасня ў Дзень Беларускай вайсковай славы актывіст быў затрыманы міліцыяй за тое, што меў пры сабе бел-чырвона-белы сцяг. У пастарунак Ларын ішоў, накінуўшы сцяг на плечы. Пазней гэта было трактаванае як хуліганства.