Апальны акцёр Харланчук дагэтуль беспрацоўны
https://spring96.org/be/news/18237
2007
2007-09-13T14:08:39+0300
2007-09-13T14:08:39+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Ён здымаецца ў расійскім кіно і, па іроніі лёсу, грае там НКВД-шнікаў.
Пасля горкаўскага Харланчук працаваў у Сучасным мастацкім тэатры. Ён паставіў там спектакль “Старэйшы сын” паводле п’есы Вампілава і граў у ім. Але званкі “зверху” прымусілі спачатку амаль не паказваць спектакль, а потым выкрасліць імя Харланчука з афіш. То бок, не толькі акцёрам, але і рэжысёрам яму працаваць як бы нельга.
Акцёр падаваў у суд: маўляў, я адпавядаю сваёй прафесіі, але суд яго не апраўдаў. Мастацкія кіраўнікі многіх тэатраў прызнаваліся, што хацелі б, каб Харланчук граў у іх, ды толькі нельга. Пакуль жа Павел здымаецца ў расійскім кіно і судзіцца далей.
Павел Харланчук: “Я афіцыйна беспрацоўны. Нешта гэтым летам пашанцавала здымацца ў кіно. Я здымаўся і тут, на “Беларусьфільме” ў Тадароўскага (старэйшага), і ў Расіі. Цяпер адна карціна здымаецца ў Падмаскоўі, у Серпухаве. Ну і… мы судзімся далей. Падалі касацыйную скаргу на рашэнне Мінскага гарадскога суда”.
Перабірацца жыць у Расію, дзе працаваць Харланчуку дазваляюць, ён пакуль не збіраецца. Тым больш, што нядаўна ў яго нарадзілася дачка – якія тут пераезды? Павел распавёў нам пра фільм, у якім ён цяпер здымаецца, і пра тое, чаму ён згадзіўся гэта рабіць.
Павел Харланчук: “Гэта кіно ваеннае. Але самае галоўнае там, чаму я і згадзіўся здымацца, – яно без ідэалогіі. Я граю чалавека, які працуе ў НКВД. Але ён паўстае супраць сістэмы тым, што ён робіць. Ён выратоўвае дзяўчыну, якую сістэма загнала ў турму за тое, што ў яе былі стасункі з немцамі. І вось ён, выкарыстоўваючы пазіцыю сваю службовую, яе выратоўвае. Назвы пакуль толькі працоўныя. Нешта кшталту: “Не дольше века”, “Капкан” – розныя. Здымае ўзбекскі рэжысёр Эльер Ішмухамедаў”.
Дарэчы, у Пятра Тадароўскага ў карціне “На памяць аб перажытых страхах” ён таксама іграў НКВД-шніка, які выносіў прысуд здрайцу Чырвонай арміі. У фільме ён працаваў у камісіі, што расстрэльвала салдатаў, якія дэзертавалі. Еўрарадыё запыталася ў акцёра аб планах больш далёкіх.