У Баранавіч асуджаны маці і дачка Шакуцькі
https://spring96.org/be/news/18225
2007
2007-09-13T11:43:04+0300
2007-09-13T11:43:04+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У Баранавічах прайшлі адміністрацыйныя суды над Ганнай і Тацянай Шакуцька. Маці і дачка былі затрыманы міліцыянтамі 10 верасьня разам з 23 актывістамі, якія сабраліся падтрымаць актывіста “Маладога Фронту” Яраслава Грышчэню.
Суддзя Баранавіцкага гарадскога суду Жана Капачэўская прызнала Ганну Шакуцька вінаватай у парушэньні артыкулаў 17.1 ( дробнае хуліганства) і 23.34 (арганізацыя або ўдзел у назаконным масавым мерапрыемстве) Кодэксу аб Адміністратыўных проавапарушэньнях РБ. Па двух артыкулах яна пакарана грашовымі штрафамі у памеры 2 і 3 базавыя велічыні. Матэрыялы на Тацяну Шакуцька будуць накіраваны на разгляд Камісіі па справах непаўнагадовых па месцы жыхарства ў Менск.