Ля помніку Дзяржынскаму ў Менску затрымалі 7 актывістаў Партыі БНФ
https://spring96.org/be/news/18216
2007
2007-09-12T12:24:07+0300
2007-09-12T12:24:07+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Супрацоўнікі міліцыі затрымалі 7 моладзевых актывістаў Партыі БНФ. Маладыя людзі спрабавалі зладзіць флэш-моб каля помніка Фэліксу Дзяржынскаму. На дадзены момант у гарадзкім аддзеле ўнутраных справаў міліцыянты перапісалі пашпартныя зьвесткі затрыманых, ідзе разьбіраньне.
Моладзевыя актывісты паведамілі, што хацелі зладзіць акцыю да дня народзінаў Дзяржынскага. Яны плянавалі ўскласьці цацачную зброю да помніка. "Каб такім чынам паказаць сутнасьць той структуры, заснавальнікам якой быў Дзяржынскі. Моладзь патрабуе зьнесьці помнік у цэнтры гораду", – патлумачыў адзін з удзельнікаў.
Маладых людзей затрымалі на рагу вуліцаў Карла Маркса і Леніна.
Ля помніка Дзяржынскаму дзяжурылі байцы спэцназу міліцыі, пераапранутыя ў цывільнае.