Закрыты суд у Воршы: спроба №3
У Воршы пачаўся разгляд адміністрацыйных спраў мастака Алеся Пушкіна і актывіста Аляксея Янушэўскага. Прычым, як паведаміў мясцовы праваабаронца Васіль Леўчанкоў, затрыманых міліцыянты даставілі ў памяшканьне праз службовы ўваход, не папярэдзіўшы па пачатак разгляду судовай справы. Праваабаронцы склалі заяву аб прызнаньні незаконным “закрытага” характару адміністрацыйнай справы і перадалі ў канцылярыю Аршанскага суду.
Нагадаем, што адміністрацыйная справа у дачыненьні да Алеся Пушкіна і Аляксея Янушэўскага адна з самых непадрыхтаваных і непрафесійных. Пра гэта сьведчыць той факт, што суд некалькі разоў пераносіўся і міліцыянты вымушаны былі перапісваць пратаколы, мяняючы склад правапарушэньня. Учора суд не адбыўся па прычыне таго, што ў Воршы не знайшлося перакладчыка з беларускай мовы. Аб чым настойвалі затрыманыя 9 верасня актывісты.