Пракуратура Віцебскага раёну адмовіла былому дэпутату Палаты прадстаўнікоў Сяргею Скрабцу ўзбудзіць крымінальную справу.
https://spring96.org/be/news/18195
2007
2007-09-11T16:02:20+0300
2007-09-11T16:02:20+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
У лісьце старэйшага памочніка пракурора Яўгена Бабенкова канстатуецца: “ва ўзбуджэньні крымінальнай справы адказаць за адсутнасьцю грамадзка небясьпечнага дзеяньня, якое прадугледжвае крымінальны закон”.
Сяргей Скрабец паведаміў Радыё “Свабода”: “Я маю больш за 30 паштовых ўведамленьняў, на якіх пазначана, што мае заказныя лісты А.Казуліну ім атрыманыя. Аднак, па-першае, подпіс экс-кандыдата ў прэзыдэнты, які я добра ведаю, груба падроблены. А, па-другое, вязень сказаў пры сустрэчы дочкам і напісаў у лісьце да жонкі, што маіх лістоў ён не атрымлівае”.
Былы дэпутат рыхтуе скаргу на адказ з раённай пракуратуры. Сяргей Скрабец перакананы, што ў калёніі “Віцьба-3” махляры падрабляюць асабісты подпіс Аляксандра Казуліна.