Алесь Пушкін і Аляксей Янушэўскім ізноў у Аршанскім РАУСе
https://spring96.org/be/news/18188
2007
2007-09-11T11:31:09+0300
2007-09-11T11:31:09+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сёньня, пад час разгляду адміністратыўных спраў у дачыненьні мастака Алеся Пушкіна і актывіста Аляксея Янушэўскага суддзя Тацяна Рыбакова вынесла пастанову спыніць судовае разбіральніцтва.
Як паведаміў праваабаронца Васіль Леўчанкаў, падставай для гэтага паслужылі парушэньні працэсуальнага заканадаўства і памылкі пры складаньні пратаколаў. Справы вернуты ў РАУС для выпраўленьня гэтых хібаў. Калі справа будзе паўторна перададзена ў суд – невядома. У гэтыя хвіліны Пушкіна і Янушэўскага ізноў павезьлі ў Аршанскі РАУС. Верагодна там будуць перапісаны пратаколы з крадзяжу на дробнае хуліганства.