viasna on patreon

Севярынца асудзілі, Грышчэня чакае прысуду сёньня

2007 2007-09-11T09:52:46+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dsc00870.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

10 верасьня вечарам у Баранавічах быў абвешчаны прысуд Паўлу Севярынцу.

Яго абвінавацілі адразу па трох артыкулах Адміністратыўнага кодэксу РБ: дробнае хуліганства (дудзеў у свісток), непадпарадкаваньне патрабаваньням міліцыі і арганізацыі і удзеле ў несанкцыянаваным мітынгу. Усё разам “пацягнула” на 17 сутак і 620 тысячаў штрафу ( 20 базавых велічыняў) Такія вялікія тэрміны даюцца ўпершыню, паводле новага заканадаўства.

Паўла Севярынца зьвінавацілі ў арганізацыі мітынгу ў падтрымку Яраслава Грышчэні на ганку суду. Па-другое, у судзе ён заявіў, што суд у Беларусі ня можа быць законны, таму ён яму не давярае. Дадатковыя 2 сутак прысудзілі за тое, што ён, паводле міліцыянтаў, "сьвістаў у сьвісток", што было расцэнена як дробнае хуліганства.
Ён будзе адбываць зьняволеньне ў Баранавічах у ізалятары часовага ўтрыманьня.

Сёньня ў Баранавічах будзе абвешчаны прысуд Яраславу Грышчэню. Яму пагражае да 6 месяцаў арышту.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства