У Гародні Максіма Губарэвіча забралі супрацоўнікі КДБ
https://spring96.org/be/news/18147
2007
2007-09-07T11:31:11+0300
2007-09-07T11:31:11+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У пятніцу раніцай, на працу да грамадзка-палітычнага актывіста з Гародні Максіма Губарэвіча завіталі супрацоўнікі КДБ. Яны ўласнаручна перадалі Максіму павестку, паводле якой той мусіць з’явіцца ў Упраўленне КДБ для дачы тлумачэнняў. Якія гэта тлумачэнні і наконт чаго, у павестцы не было пазначана, а супрацоўнікі КДБ не захацелі растлумачыць больш.
Як паведаміў ПЦ “Вясна” праваабаронца Віктар Сазонаў, гарадзенскі актывіст паабяцаў прыйсці пасля таго, як паведаміць пра тое кіраўніцтву на працы. Але супрацоўнікаў КДБ гэта не задаволіла і яны прымусілі Губарэвіча пайсці з імі. Зараз Максім Губарэвіч знаходзіцца ў УКДБ Гародні.