viasna on patreon

“Моладзевы бюлетэнь” прыцягнуў увагу міліцыянтаў

2007 2007-09-06T14:10:24+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/uff-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Учора, 5 верасня, каля 20-00 ў Магілёве за распаўсюд “Моладзевага бюлетэня” былі затрыманы трое юнакоў. Гэта здарылася ў цэнтры гораду на пешаходнай вуліцы Ленінскай.
У моладзевых актывістаў Алеся Анісімава, Кастуся Яўсеева, Арцёма Давыдава міліцыянты сканфіскавалі 173 асобнікі “Моладзевага бюлетэня”. (Даведка ПЦ “Вясна”: Моладзевы бюлетэнь  UFF-BY.org” – гэта неперыядычнае маланакладнае студэнцкае выданьне пра культуру, мастацтва  і студэнцкае жыцьцё ў Беларусі. Сканфіскаваны нумар быў прысвечаны фэстывалю “Басовішча-2007”). Непаўнагадовых юнакоў трымалі ў міліцыі больш за тры гадзіны.

Фармальнай падставай для затрыманьня стала адсутнасьць у выданьнях выходных дадзеных, акрамя пазначэньня накладу: 299 экзэмпляраў.
Міліцыянты склалі пратакол канфіскацыі.

Як паведаміў магілёўскі праваабаронца Барыс Бухель, аднаго з затрыманых  Арцёма Давыдава чакае разбіральніцтва на камісіі па месцы вучобы – у Магілёўскім сацыяльна-гуманітарным каледжы. Акрамя таго ёсць інфармацыя, што  усімі трымя юнакамі зацікавіліся мясцовыя кадэбісты. Верагодна, неўзабаве іх чакае гутарка з супрацоўнікамі гэтага ведамства.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства