У Берасьці судзяць удзельнікаў сустрэчы з П.Севярынцам
https://spring96.org/be/news/18123
2007
2007-09-05T13:30:33+0300
2007-09-05T13:30:33+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Сёньня суд Маскоўскага раёну Берасьця разглядае адміністрацыйныя справы Яўгена Бяласіна і Вячаслава Круглова. Абодва былі затрыманыя 19 жніўня ў Берасьці на прэзэнтацыі кнігі Паўла Севярынца “Лісты зь лесу”. Але паводле міліцэйскіх пратаколаў суд абвінавачвае актывістаў ва ўдзеле ў несанкцыянаваным сходзе.
Суды над сябрамі апазыцыі ў Берасьці доўжацца ад 20 жніўня. Пакараньні вызначаныя ўжо тром удзельнікам прэзэнтацыі кнігі Паўла Севярынца “Лісты зь лесу”. Яшчэ два пратаколы на затрыманых суд вярнуў з-за памылак. Позвы ў суд чакаюць яшчэ 9 сябраў апазыцыі.