Дэманстрацыя у падтрымку маладых актывістаў на Беларусі
4 верасьня 2007 году ў судах Салігорску й Несьвіжы, а 10-га ў Баранавічах пачнуцца суды над рэгіянальнамі актывістамі беларускай моладзевай арганізацыі "Малады Фронт" Іванам Шылам, Настай Азаркай і Яраславам Грышчэней. Гэтых маладзёнаў абвінавачваюць па арт. 193-1 КК РБ "арганізацыя й дзейнасьць грамадзкай арганізацыі , якая не прайшла дзяржаўную рэгістрацыю". У той жа час Міністэрства Юстыцыі Беларусі не рэгіструе Малады Фронт таму, што яе ўдзельнікі "крымінальнікі й правапарушальнікі й гэтыя людзі ня могуць перасьледваць станоўчых мэтаў". Пры гэтым дзяржава робіць з маладзёнаў гэтых самых "крымінальнікаў і правапарушальнікаў", сістэматычна саджая іх у вязьніцы й затрымлівая з-за іх поглядаў і выказваньня грамадзкай пазіцыі, якая супрацьстаіт "афіцыйна прынятай".
Артыкул 193-1 разам зь іншымі папраўкамі, якія ўводзят пакараньне за дзейнасьць грамадзкіх арганізацый і адкрытую крытыку ў адрас ураду, беларускія ўлады ўнесьлі ў Крымінальны кодэкс у сьнежні 2005 году падчас падрыхтоўкі да беларускіх прэзідэнскіх выбараў 2006 году. Па гэтаму артыкулу лідэра Маладога Фронту Зьмітра Дашкевіча, калегу й сябра Івана, Яраслава й Насты ў лістападзе 2006 году пакаралі збаўленьнем волі на паўтары гады. Хутка будзе год, як ён знаходзіцца ў калёніі. Мы ня хочам падобнага лёсу, якія не зрабілі нічога супраць сваёй краіны й народу.
Арганізацыя альянса маніфэсту "Час перамагаць" і нашы партнэры салідарны зь Іванам Шылам, Яраславам Грышчэней і Настай Азаркай, а таксама са Зьмітром Дашкевічам і патрабуюць ад беларускіх уладаў поўнага прыпыненьня перасьледаў моладзі па палітычным матывам. Мы зьвяртаем увагу беларусаў і міжнароднага супольніцтва на абуральные парушэньні правоў чалавека й нормаў дэмакратыі ў Беларусі ў адносінах да дэмакратычных актывістаў.
Дэманстрацыя пачынаецца ў 11.00 перад будынкам Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у Нью-Йорку. ( паміж E 42 i E 43 Street на 1 Avenue).
760 United Nations Plaza
New York City, NY 10017, USA