viasna on patreon

Беларускі дом друку адмовіўся друкаваць газету "Товарищ"

2004 2004-10-14T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

РУП "Выдавецтва "Беларускі дом друку" 14-га кастрычніка адмовілася друкаваць чарговы нумар выдання Цэнтральнага камітэта ПКБ "Товарищ". Напачатку рэдакцыі паведамілі, што ў друкарні "няма тэхнічных магчымасцяў" надрукаваць нумар, а потым заявілі, што рэдакцыйнае кіраўніцтва павінна было загадзя падаць заяўку на выпуск выдання большым накладам.
13-га кастрычніка рэдакцыя замовіла замест звычайных сямі тысяч выпуск 30-і тысяч асобнікаў газеты. 23 з іх планавалася распаўсюдзіць бясплатна. 13-га кастрычніка друкарня без усялякіх пытанняў прыняла гэтую замову. Аднак ужо раніцай 14-га рэдактару выдання Сяргею Вазняку заявілі, што пры замове "павышанага" накладу трэба загадзя падаваць адмысловую заяўку.

У гэтым нумары "Товарища" быў змешчаны тэкст "прамой лініі" лідэра ПКБ, кандыдата ў дэпутата ПП НС Сяргея Калякіна з чытачамі па пытаннях выбараў і рэферэндума. Асноўным "слоганам" нумару меў стаць заклік "Беларуси - да, Лукашенко - нет!".

Сп. Вазняк упэўнены, што рэдакцыі адмовілі пасля таго, як кіраўніцтва друкарні азнаёмілася са зместам нумару газеты "Товарищ". Аргумент жа наконт "абмежаваных тэхнічных магчымасцяў" друкарні ён лічыць увогуле недарэчным пасля таго, як той жа "Беларускі дом друку" толькі што выпусціў (па афіцыйных звестках) больш як 863 тысячы асобнікаў "Советской Беоруссии".
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства