viasna on patreon

Сёння бяда прыйшла у Беларускую Аўтакефальную Праваслаўную Царкву. Вы ўсе ведаеце, што будзе заўтра з вамі? Зварот.

2002 2002-08-08T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Паважаныя браты, сёстры, паважаныя настаяцелі цэркваў другіх канфесій, паважаныя вернікі!
Сёння бяда прыйшла у Беларускую Аўтакефальную Праваслаўную Царкву. Вы ўсе ведаеце, што будзе заўтра з вамі?
Скампраметаваны падзеямі ў пасёлку Пагранічны рэжым Лукашэнкі ізноў пацвердзіў бязлітаснасць у стаўленні да свайго народу. Сёння, звяртаючыся да Вас, я прашу аб узаемадзеянні супраць чумы ХХІ веку, якая звалілася на шматпакутную Беларусь. Бяда прыйшла у БАПЦ, але ў хуткім часе яна можа прыйсці і ў Вашы Царквы і дамы. Зруйнаваны камяні, але ж агенчык незалежнасці, кавалак зямлі, на якім стаяла Царква, будзе памяткаю для ўсіх! Можна зруйнаваць камяні, але ж не Веру і Душы людзей.
Цяжкая і горкая доля выпала беларускаму народу, з року на рок усё цяжей і цяжей, мы не адчуваем сябе гаспадарамі на ўласнай зямлі, а толькі вязьнямі розных рэжымаў. Колькі яшчэ здзекаў і прыніжэння мы вытрымаем, колькі яшчэ мы будзем маўчаць?! Ці ёсць яшчэ надзея ў нашых сэрцах?!
Я заклікаю Вас звярнуць увагу на рэчаіснасць! Ніхто, акрамя нас, гэтага зрабіць ня здолее!
Калі на могілках збіваюць крыжы, дык такіх людзей чакае пакаранне. Але ж гэта не датычыцца людзей у пагонах, якія зруйнавалі царкву!
Мы абавязаны з’яднацца ў адным галасе нашай крыўды. Магчыма, ён будзе пачуты! А пакуль нам застаецца толькі маліцца і змагацца за сваю свабоду!

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства