viasna on patreon

Пакараныя медыкі, якія накіроўвалі Крысціну Шацікаву на псіхіятрычнае абследаваньне і “лячэньне”

2007 2007-08-27T15:20:58+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

 

Як паведамлялася, у мінулы чацвер судовая калегія Магілёўскага абласнога суда адмовіла апазіцыянерцы ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факце яе выкрадання і пазапраўнага змяшчэння ў псіхіятрычную лякарню. Але праз два дні яна атрымала ліст, у якім начальнік абласнога ўпраўлення аховы здароў’я Валерый Малашка ўскосна ўсё ж прызнае факт парушэння яе правоў дактарамі Магілёўскай псіхлякарні.

Высвятляецца, што ў адказ на запыт К. Шацікавай была праведзеная пазапланавая праверка ў гэтай медычнай установе, вынесеныя дысцыплінарныя спагнаньні. Цяпер актывістка спрабуе высветліць хто персанальна пакараны.

23 сакавіка ў прыёмным пакоі псіхлякарні дзяжурыў загадчык дзіцячым аддзяленьнем Мікалай Мешчанкоў. Менавіта ён палічыў К. Шацікаву за хворую і накіраваў яе ў аддзяленне №8, дзе пад наглядам лекаркі Алы Уцёнышавай апазіцыянерка правяла тры дні. Так званае “лячэньне” ёй прызначала Алена Бат, а ўсё гэтае рабілася са згоды іх кіраўніка Валерыя Беляніна. Гэтых людзей К. Шацікава патрабуе прыцягнуць да крымінальнай адказнасьці.

Ліст з упраўленьня аховы здароў’я будзе прыкладзены да скаргі ў Генеральную пракуратуру.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства