viasna on patreon

Павал Севярынец будзе слухаць радыё ў ізалятары часовага затрыманьня

2007 2007-08-27T13:43:58+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Павал Севярынец будзе слухаць радыё ў ізалятары часовага затрыманьня

 
27 жніўня
начальнік упраўленьня міліцыі Ленінскага раёну Берасьця Юрый Карпінчык згадзіўся перадаць у камэру Паўла Севярынца кароткахвалевы радыёпрымач. Нагадаем, такое права пакараныя адміністратыўным арыштам маюць згодна з  часткай 3 артыкула 18.7 Працэсуальна-выканаўчага кодэксу РБ.

Гэта стала магчымым дзякуючы пісьмоваму звароту праваабаронцы Уладзімера Вялічкіна і мясцовага  актывіста Уладзімера Малея, якія зьвярнуліся ва ўпраўленьне міліцыі і пракуратуру з патрабаваньнем забясьпечыць палітвязьня магчымасьцю чытаць прэсу і слухаць радыё.

Сёньня дадзена распараджэньне, каб адміністрацыя ізалятара прыняла радыёпрымач для павала Севярынца. Як паведаміў  Уладзімер Вялічкін, Павал атрымае сучасны прымач, па якім можна будзе слухаць радыёперадачы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства