У Бярэсці працягваюць затрымліваць моладзь
https://spring96.org/be/news/17991
2007
2007-08-27T11:24:27+0300
2007-08-27T11:24:27+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Тры актывісты Руху “За Свабоду” былі затрыманыя ў Брэсце за расклейку ўлётак “Свабода Паўлу Севярынцу”.
Андрэй Шарэнда, Юля Пашко, Міхал Іллін ў нядзелю ўначы былі дастаўлены супрацоўнікамі міліцыі ў Ленінскі РАУС Брэста. Пасля трохгадзіннага ўтрымання ў аддзяленні міліцыі, дагляду асабістых рэчаў, складання пратаколаў і канфіскацыі друкаваных матэрыялаў актывістаў адпусцілі. На наступным тыдні іх чакае суд.
Нагадаем, што 19 жніўня ў Брэсце было затрымана каля 40 актывістаў дэмакратычнага руху, сярод якіх затрыманы сёння ўначы Андрэй Шарэнда, прысутных на прэзентацыі кнігі Паўла Севярынца “Лісты з лесу”. Паўла Севярынца пакаралі 15 суткамі адміністрацыйнага арышту. Астатніх затрыманых яшчэ чакае суд.
Па інфармацыі "Руха за свабоду".