viasna on patreon

У выдавецтве “Беларускі дом друку” выйшаў спэцвыпуск газэты адміністрацыі прэзыдэнта “Советская Белоруссия” пад лёзунгам “Скажы свайму прэзыдэнту так!”.

2004 2004-10-14T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Нумар датаваны 14 кастрычніка. Галоўны герой гэтага выпуску — Аляксандар Лукашэнка. На шматлікіх фатаздымках ён адлюстраваны ў форме вайскоўца і футбаліста, у высокім жыце і зь дзяўчынкай-школьніцай на руках. На першай старонцы газэты зьмешчаны зварот самога А.Лукашэнкі да выбарцаў з заклікам прагаласаваць на рэфэрэндуме за яго. Газэта сьцьвярджае пра посьпехі ў эканамічным, спартовым і культурным жыцьці краіны за часы кіраўніцтва А.Лукашэнкі, зазначае, што людзі ў Беларусі “не галадуюць і правы чалавека не парушаюцца”. Паводле зьвестак лідэра Партыі камуністаў беларускай Сяргея Калякіна, спараўдны наклад спэцвыпуска “СБ” — 3 мільёны 200 тысяч экзэмпляраў, якія будуць бясплатна распаўсюджвацца праз арганізацыі Міністэрства сувязі па ўсёй краіне, паведамляе "Радыё Свабода".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства