viasna on patreon

Аляксей Шыдлоўскі зноў за кратамі

2007 2007-08-27T11:01:17+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Моладзевы лідэр Аляксей Шыдлоўскі сёння раніцай быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі і адпраўлены ў спецпрыёмнік-размеркавальнік на вуліцы Акрэсціна.

Нагадаем, што Аляксей Шыдлоўскі быў двойчы затрыманы супрацоўнікамі палка міліцыі спецыяльнага прызначэння (былы АМАП) напярэдадні Дня Незалежнасці. Адбыліся два суды, сведкамі на якіх выступалі амапаўцы. Актывіста прысудзілі да 15 і 5 сутак арышту адпаведна па адным і тым самым артыкуле, які ставіцца ў віну апазіцыі ў апошнія гады для апраўдання пазапраўных арыштаў – «дробнае хуліганства».

Пасля заканчэння 16 дзён арышту актывіста вызвалілі, аднак сёння раніцай яго забраў з дому ўчастковы міліцыянт – «даседжваць» астатнія чацвёра сутак.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства