viasna on patreon

Акруговая камісія 105-й выбарчай акругі Менску пазбавіла рэгістрацыі актывіста Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандра Цынкевіча і праваабаронцу Алега Волчака. Абодва кандыдаты былі абвінавачаныя ў распаўсюдзе матэрыялаў, якія абражаюць вышэйшую ўладу Беларусі.

2004 2004-10-14T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Лёс дэмакратычных кандыдатаў члены 105-й акруговай камісіі вырашылі за 10 хвілінаў. Пасьля невялікага разьбіральніцтва камісія пагадзілася з прапановай старшыні Натальлі Кушняровай пазбавіць рэгістрацыі актывіста АГП Аляксандра Цынкевіча на той падставе, што ягоныя прапагандысцкія матэрыялы нібыта абражаюць прэзыдэнта Беларусі. Праваабаронцу Алегу Волчаку паставілі ў віну, што ягоныя ўлёткі быццам з’явіліся ў невызначаных месцах і таксама маюць абразьлівыя выказваньні. Гэтыя “факты” старшыня камісіі агучыла, спаслаўшыся на сыгналы нейкіх выбаршчыкаў, імёны якіх яна не назвала.

Кандыдаты спрабавалі пераканаць камісію, што закон не парушалі. Цынкевіч казаў пра свабоду меркаваньняў. Група падтрымкі Волчака даказвала, што да ўказаных адрасоў яшчэ не дабралася.

Аргумэнты кандыдатаў у дэпутаты гэтак і не былі пачутыя. Супроць пазбаўленьня рэгістрацыі галасаваў толькі адзін з 10 сябраў 105-ай акруговай камісіі, паведаміла “Радыё Свабода”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства