У Пінску ціснуць на маладых актывістаў
16 жніўня 2006 года актыўная моладзь Пінска праводзіла акцыю “Салідарнасці”. У скверу, прысвечанаму 900 гадавіне Пінска, яны запалілі сьвечы, размясцілі ў шэраг партрэты зніклых і палітвязняў.
Пад час правядзеньня акцыі быў затрыманы старшыня Пінскай суполкі Ігар Салавей. У яго забралі лічбавы здымальнік і выдалілі ўсе фотаздымкі з акцыі. Пасля Ігара адвезлі ў Пінскі ГАУС, дзе правялі допыт.
19 жніўня кіраўнік Пінскай суполкі Моладзь БНФ Зьміцер Кісель размяшчае навіну на Пінскім інфармацыйным сайце аб тым, што 1 верасня 2007 года ў Пінск наведае Аляксандр Мілінкевіч.
Праз тры дні адміністрацыя сайта пад ціскам выдаліла дзве тэмы з трох аб прыездзе Мілінкевіча, аўтарам якіх з’яўляўся Зьміцер Кісель. Вечарам 22 жніўня яму забараняюць размяшчаць матэрыялы на сайце тэрмінам да 1 верасня.
Самае цікавае, што пачаўся ціск на родных Зміцера. Так, дарэктар Пінскай гімназіі Эдуард Лявоцкі папярэдзіў дзеда Зьміцера Кісяля: “ Кісель... То гэта яшчэ той Кісель. Мы за ім сочым, сочым за кожным крокам, словам, артыкуламі, што ён піша ў сеціве і ў “Мясцовым Часе”. Прагучалі пагрозы пра магчымыя складанасьці з паступленьнем актывіста ў наступным годзе ў ВНУ.
Назаўтра ў маці Зміцера патрабавалі , каб сын выдаліў свае артыкулы з сеціва і знішчыў свой прыватны дзённік у сеціве. Зноў прагучалі пагрозы аб цяжкасцях і немагчымасцях паступлення Зміцера Кіселя ў ВНУ.
Таксама напачатку жніўня ў Пінску сябра Моладзі БНФ Зьміцер Бадзэвіч і сябра АГП Вадзім Макееў былі вымушаныя пад ціскам адміністрацый звольніцца са сваёй працы.
“ Гэта хваравітая рэакцыя мясцовай улады. Яны адчуваюць, што ў Пінску паднялася моцная хваля дэмакратычнага руху, а тут яшчэ візыт Аляксандра Мілінкевіча. Перад яго прыездам моладзь значна актывізуецца і справа можа скончыцца арыштамі...” – канстатуе старшыня Пінскай гарадской арганізацыі Партыі БНФ Аляксандр Рамановіч.