У Баранавічах затрыманыя і знаходзяцца ў аддзяленьні міліцыі тэлежурналісты з Польскай інфармацыйнай групы 1 каналу
Польскія тэлежурналісты сёньня прыехалі ў Беларусь, каб асьвятляць падзеі, зьвязаныя з выбарамі і рэферэндумам. Уначы на польска-беларускай мяжы ў Брэсьце іх сустракаў консул. Яны кіраваліся ў Менск, каб атрымаць акрэдытацыю, дакументы на якую папярэдне былі дасланыя ў беларускі МЗС, але па дарозе заехалі ў Баранавічы. У Баранавічах яны сустэліся з кандыдатам у дэпутаты ад АГП Сяргеем Андрушчанкам, а таксама з сябрамі Праваабарончага цэнтру “Вясна” і некаторымі іншымі мясцовымі дэмакратычнымі актывістамі.
Пасьля сустрэчы журналісты разам з кіраўніком Баранавіцкага адздзяленьня “Вясны” Сяргеем Гоўшам выйшлі на вуліцу з офісу, каб там зрабіць здымкі. На вуліцы іх ужо чакалі трое супроўнікаў міліцыі, у тым ліку адзін у чыне палкоўніка. Яны запатрабавалі прадставіць акрэдытацыю. Журналісты пачалі тлумачыць, што яны накіроўваюцца ў Менск дзеля яе атрыманьня, але іх слухаць ня сталі, а пасадзілі ў міліцэйскую машыну і павезьлі ў аддзяленьне міліцыі.
Сябра “Вясны” Сяргей Гоўша на дадзены момант зьвязваецца з амбасадай Польшчы ў Беларусі.
Як будуць разьвівацца падзеі, мы паведамім па меры паступленьня інфармацыі.