viasna on patreon

Скарга Крысціны Шацікавай не задаволена

2007 2007-08-23T16:21:09+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Калегія Магілёўскага абласнога суда на чале з намесьнікам старшыні абласнога суду Ігарам Трошкам не задаволіла індывідуальную скаргу актывісткі Крысьціны Шацікавай на рашэньне Ленінскага суду Магілёва, якое адмяніла пастанову мясцовай пракуратуры.

Прычым на калегіі абласнога суду на назвалі прычын, па якіх скарга адхілена.

Нагадаем, што 23 сакавіка людзі ў цывільным прымусова даставілі Крысціну Шацікаву ў псыхіятрычную лякарню, дзе яна безпадстаўна ўтрымлівалася амаль трое сутак. Тады скаргу Шацікавай на дзеяньні міліцыі правярала пракуратура і ня выявіла парушэньняў ні з боку міліцыі, ні з боку лячэбнай установы.

29 чэрвеня Ленінскі суд Магілёва у сваю чаргу не знайшоў падстаў, каб адмяніць пастанову пракуратуры гэтага ж раёну. Як паведаміў магілёўскі праваабаронца Барыс Бухель, Шацікавай мае намер апратэставаць рашэньне Калегіі абласнога суда у вышэйстаячай судовай інстанцыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства