viasna on patreon

Амбасада Францыі высвятляе дэталі арышту сваіх грамадзян

2007 2007-08-23T12:05:03+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Амбасада Францыі ў Менску здаволенае вызваленнем французскіх грамадзян, затрыманых 22 жніўня падчас прэм`еры спектакля "Свабоднага тэатра". Як паведамілі БелаПАН у дыпмісіі Францыі, супрацоўнікі амбасады ў сапраўдны момант высвятляюць усе дэталі таго, што адбылося.

Нагадаем, увечары 22 жніўня ў Менску міліцыяй былі затрыманыя акцёры тэатра і гледачы, якія прыйшлі на прэм`ерны паказ спектакля "11 кашуль". Гэта адбылося ў прыватным доме ў раёне плошчы Бангалор. У РУУС Савецкага раёна былі дастаўленыя каля 50 чалавек, у тым ліку пяць замежных грамадзян — два галандцы і тры французы. Апошнія – кіраўнікі французскага тэатра-студыі "Артфотвиль". Акрамя таго, у міліцыю патрапілі трое дзяцей да сямі гадоў, якія прыйшлі на прэм`еру з бацькамі. Усе затрыманыя напісалі тлумачальныя запіскі і былі адпушчаныя позна ўначы.

"Свабодны тэатр" быў створаны каля двух гадоў таму. За гэты час калектыў паставіў сем спектакляў, узяў удзел у некалькіх міжнародных тэатральных фэстах. Трупа не мае ні ўласнай сцэны, ні памяшкання для рэпетыцый, ні фінансавання, таму спектаклі "Свабоднага тэатра" ў Беларусі праходзяць на розных пляцоўках. Як правіла, такія паказы шырока не афішуюцца. У красавіку калектыў быў прыняты ў Еўрапейскую тэатральную канвенцыю.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства