viasna on patreon

Фэст «Права быць свабодным» на беларуска-украінскай мяжы

2007 2007-08-22T13:05:06+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Беларускі рок-фэст пад лозунгам “Права быць свабодным” пройдзе каля беларуска-ўкраінскай мяжы 22 верасня. Імпрэза мае мэтай зьвярнуць увагу на права творцаў на свабоду творчасьці, на права людзей слухаць сваю любімую музыку, у незалежнасьці ад улад.

"Права быць свабодным" пройдзе ў Луцку пад патранатам мясцовых гарадскіх уладаў. Выступы адбудуцца ў суботу 22 верасьня з 15:00 да 24:00 у Цэнтральным парку імя Лесі Украінкі. Для беларускіх гледачоў будзе арганізаванае месца пад намётавы гарадок.

На дадзены момант дасягнута дамова на удзел наступных гуртоў: КРАМА, НЕЙРА ДЗЮБЕЛЬ, ULIS, ТАВАРЫШ МАУЗЭР, B:N:, CЬЦЯНА (Беларусь), Тінь Сонця (Украіна). Вядуцца перамовы з гуртом N.R.M. і зоркамі украінскага року.

Фэст будзе здымаць украінскае тэлебачаньне. Тэлеверсію можна будзе пабачыць на канале БелСат, які пачне працаваць з канца году. Сярод партнёраў фэсту - Беларуская музычная альтэрнатыва, ініцыятыва "СтудФармат" і Еўрапейскае радыё для Беларусі.

У бліжэйшы час пачне працаваць інтэрнэт-старонка фэсту.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства