viasna on patreon

Аляксею Шэіну адмоўлена ў задавальненьні скаргі

2007 2007-08-21T11:42:56+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Менскі гарадскі суд адмовіў сустаршыні аргкамітэта па стварэньні партыі "Беларуская хрысьціянская дэмакратыя" Аляксею Шэіну ў задавальненьні скаргі на рашэньне суду Фрунзэнскага раёна сталіцы. 24 ліпеня суд Фрунзэнскага раёна прысудзіў А.Шэіна да 15 сутак адміністрацыйнага арышту па артыкуле 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэньнях (парушэньне парадку арганізацыі або правядзеньня масавага мерапрыемства або пікетаваньня).

Шэін і яшчэ адзін апазыцыйны палітык, Павал Севярынец, былі затрыманыя 23 ліпеня на станцыі мэтро "Пушкінская" на падставе таго, што яны могуць мець дачыненьне да кватэрнага крадзяжу. Падчас агляду асабістых рэчаў у іх выявілі 150 асобнікаў агітацыйных матэрыялаў зь інфармацыяй аб правядзеньні апазыцыйнымі сіламі 27 ліпеня акцыяў з нагоды гадавіны прыняцьця Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Рэспублікі Беларусь.

Адбываючы пакаранне ў спэцпрыёмніку-разьмеркавальніку ГУУС Менгарвыканкама, А.Шэін абскардзіў прысуд у Менскім гарадзкім судзе. Паводле яго меркаваньня, разгляд у судзе быў няпоўным, паколькі на слуханьні не былі выкліканыя некаторыя сьведкі, якіх ён заяўляў.

Аднак Менгарсуд палічыў прэтэнзіі А.Шэіна да суду Фрунзэнскага раёна "галаслоўнымі і неабгрунтаванымі", аб чым інфармаваў у афіцыйным адказе на скаргу 

Як паведаміў А.Шэін БелаПАН, ён мае намер абскардзіць рашэньне гарадзкога суду ў вышэйстаячай інстанцыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства