viasna on patreon

Вінцук Вячорка: "Прэсінг улады ня можа прыпыніць нашую дзейнасьць"

2007 2007-08-21T11:09:13+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

За выходныя ў берасьцейскай вобласьці былі затрыманыя некалькі дзесяткаў актывістаў Партыі БНФ, быў праведзены вобшук у берасьцейскім офісе, супраць усіх затрыманых складзеныя пратаколы. У суботу, 18 жніўня, у івацэвіцкім раёне былі арыштаваны 16 сяброў моладзі БНФ, якія ладзілі летнік.

Іх затрымалі ў лесе быццам бы за нецэнзурную лаянку і пасьля завезьлі ў РУУС у Івацэвічах. Супраць затрыманых былі складзены пратаколы і двух сябраў моладзі БНФ нават пасьпелі асудзіць. Але зьверху прыйшоў загад усіх выпускаць, актывісты былі адпушчаныя і прымусова адпраўленыя ў Менск.

А ў нядзелю ў Берасьці ў 16.30, у памяшканьне Партыі БНФ, дзе праходзіла культурніцкая сустрэча, уварваліся міліцыянты і арыштавалі ўсіх прысутных, спасылаючыся на тое, што ў памяшканьні адбываецца сход вядомай бандыцкай групоўкі.

Адразу ж пасьля гэтага міліцыянты літаральна загрузілі ўсіх прысутных (каля 40 чалавек) у міліцэйскія машыны й даставілі ў Савецкі РАУС Берасьця, у затрыманых узялі тлумачэньні і супраць усіх склалі пратаколы. Паўла Севярынца, які таксама ўдзельнічаў у сходзе, міліцэйскае кіраўніцтва прымусіла застацца ў памяшканьні, дзе адбываўся сход, каб прысутнічаць пры ператрусе.

Усё гэта нагаднавае сплянаваную акцыю супраць Партыі БНФ на берасьцейшчыне. Кажа старшыня Партыі БНФ Вінцук Вячорка:

"І суботняе здарэньне, і падзеі ў нядзелю яшчэ раз даказваюць, што існуе палітычная лінія, накіравая супраць абласной арганізацыі Партыі БНФ. Да гэтых падзеяў можна яшчэ аднесьці папярэджаньне, якое яна атрымала некалькі месяцаў таму, штрафы і праверкі, якія адбываліся доўгі час. Усё гэта яшчэ раз паказвае, што на Берасьцейшчыне існуе антыфронтаўская змова ўлады, але мы гэтага не баімся, і ніякія захады ўладаў ня могуць нас спыніць".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства