viasna on patreon

За расклейку ўлётак у Менску затрымалі трох моладзевых актывістаў

2007 2007-08-16T09:17:35+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/marsh.jpg

19-гадовага Паўла Вінаградава і дзьвюх яго непаўналетніх сябровак затрымалі на менскім праспэкце Незалежнасьці. Міліцыянты знайшлі ў іх некалькі ўлётак з надпісам “Прыйшоў наш час. Эўрапейскі марш”.

Усіх адвезьлі ў Першамайскае раённае ўпраўленьне міліцыі. Затрыманых абшукалі і склалі пратаколы за незаконнае распаўсюджваньне улётак. Паўла Вінаградава і дзяўчат, бацькі якіх прасілі не называць іх імёны і прозьвішчы, вызвалілі праз тры гадзіны. За расклейку ўлётак іх могуць пакараць штрафам.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства