viasna on patreon

12 кастрычніка ЦВК адмяніла папярэджаньне, вынесенае Людміле Гразновай, і не задаволіла скаргу дзеючага дэпутата Палаты прадстаўнікоў Пятра Іваненкі.

2004 2004-10-12T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

12 кастрычніка ЦВК адмяніла папярэджаньне, вынесенае Людміле Гразновай. Такім чынам ЦВК задаволіла скаргу Людмілы Гразновай (Аб'яднаная Грамадзянская Партыя), якая балатуецца ў Мінску па Партызанскай выбарчай акрузе №110. Папярэджаньне Л. Гразновай было вынесенае акруговай камісіяй за парушэньне артыкулу 47 Выбарчага Кодэксу «Недазволенасьць злоўжываньня правам на правядзеньне перадвыбарчай агітацыі». Падставай для папярэджаньня зьявілася заява выбаршчыцы, якая прадставіла ў акруговую камісію ўзор улёткі Л. Гразновай быццам бы знойдзенай у пад'езьдзе. У сваёй заяве выбаршчыца выказвала абурэньне зьместам улёткі і тым, адкуль у Л. Гразновай сродкі на друк улётак. Акруговая камісія выявіла ва ўлётках праявы «сацыяльнай варожасьці» і «паклёп у адносінах службовых асобаў». Але ЦВК вывучыла ўзоры ўлётак Л. Гразновай і не выявіла ў іх прыкметаў «сацыяльнай варожасьці» і «паклёпу».

ЦВК не задаволіла скаргу дзеючага дэпутата Палаты прадстаўнікоў Пятра Іваненкі, які балатаваўся па Бярэзінскай выбарчай акрузе №76. Акруговая камісія адмяніла рэгістрацыю Пётра Іваненкі за парушэньне артыкулу 47 Выбарчага Кодэксу. Пётр Іваненка быў зьняты з рэгістрацыі за тое, што ён быцам бы падчас сустрэчаў з выбаршчыкамі распаўсюджваў зьвесткі аб тым, што ў адносінах да сына яго канкурэнткі Яшчанкі Людмілы была ўзбуджаная крымінальная справа за ўдзел у групавым згвалтаваньні. Падставай для адмены рэгістрацыі была заява Л.Яшчанкі, пададзеная ў акруговую выбарчую камісію. Старшыня акруговай камісіі Рыгор Зеневіч асабіста праводзіў праверку, сустракаўся з выбаршчыкамі-механізатрамі і браў у іх тлумачальніыя на прадмет таго, што менавіта гаварылася падчас сустрэчы з кандыдатам адносна згваліаваньня. Сакратар ЦВК Мікалай Лазавік пахваліў старшыню камісіі за «бескампраміснасьць».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства