У Гродна выйшаў часопіс, прысьвечаны абаронцам старога гораду і яго разбуральнікам
3 жніўня ў Гродна пабачыў свет спецыяльны нумар краязнаўчага альманаху “Горад Святога Губерта”. Нумар прысвечаны падзеям, асобам і наступствам, так званай, рэканструкцыі Гродна, якую гарадскія ўлады вядуць з 2005 года. “Гэты выпуск альманаха “Горад Святога Губерта” прысвечаны абаронцам Гародні і яе разбуральнікам. Мы хоча назваць імёны…”- гаворыць ў прадмове рэдактар альманаху доктар гістарычных навук Алесь Смалянчук.
Аўтары альманаху сцвярджаюць, што “апроч вайны самыя моцныя ўдары па Гародні был нанесеныя яе ўладамі ў мірны час”.
У альманаху змешчаныя стэнаграма круглага стала “Каму выгодна руйнаванне Гародні”, які адбыўся ў горадзе 21 чэрвеня бягучага году. Прыводзяцца гісторыя знішчэння гарадзенскіх помнікаў – ад габрэйскіх могілкаў, знішчаных у 60-я гады, будынку канструктывізму “Гарачы хлеб”, разбуранага ў мінулы годзе і да флігеля палацавага комплекса Лясной адмністрацыі, XVIII стагоддзя, знішчанага днямі. Аўтары змяшчаюць альтэрнатыўны праект развіцця транспартнай сістэмы Гродна з падрабязнымі схемамі. У раздзеле “Разбуральнікі і абаронцы” - артыкул Аляксандра Мілінкевіча “Взрыв”, прысвечаны знішчэнню Фары вітаўта, касцёла XIV стагоддзя, узарванага ў 1861 годзе. У артыкуле пералічваюцца імёны сябраў гарадскога выканкама, якія прымалі гэтае рашэнне.
“Шмат разоў Гародня ратавала сваіх жыхароў, давала прытулак, бараніла ад заваёўнікаў…Прыйшоў час, калі гарадзенцы павінны выступіць у абарону свайго гораду і заявіць рашучы пратэст таму вандалізму, які “адказныя асобы” называюць “рэканструкцыяй”, - гаворыцца ў прадмове альманаху.
Альманах выдадзены ў Варшаве ў Беларуска-польскім таварыстве імя Тадэвуша Касцюшкі. Чынны ўдзел у выданні альманаху “Горад Святога Губерта” узяў Гарадзенскі Рух “За Свабоду”.