FIDH асуджае сур’ёзныя парушэнні правоў чалавека з нагоды Дня Дзяржаўнага Суверэнітэта Беларусі
Міжнародная Федэрацыя Правоў Чалавека (FIDH)
Прэс рэліз
FIDH асуджае сур’ёзныя парушэнні правоў чалавека, здзейсненыя з нагоды Дня Дзяржаўнага Суверэнітэта
Парыж, 31 ліпеня 2007 - Міжнародная Федэрацыя Правоў Чалавека (FIDH) выказвае сваю найвялікшую заклапочанасць хваляй адвольных арыштаў і затрыманняў некалькіх актывістаў апазіцыі напярэдадні Дня Дзяржаўнага Суверэнітэта Беларусі, які адбыўся 27 ліпеня 2007.
З 23 па 26 ліпеня ў Мінску за распаўсюд улётак і налепак з запрашэннямі на мірную акцыю, прысвячаную Дню Дзяржаўнага Суверэнітэта, было арыштавана 16 актывістаў. Пазней сем з іх былі асуджаныя на 10-15 дзён арышту. Двое былі затрыманыя на непрацяглы тэрмін і аштрафаваныя на сумы, роўныя прыкладна 280 і 540 далярам США. У дадатак, адміністратыўныя справы супраць трох актывістаў былі дасланыя ў адміністратыўную камісію. Яшчэ двое асоб былі вызваленыя без складання пратаколаў адміністратыўнага правапарушэння. Адміністратыўныя справы, узбуджаныя супраць двух асоб за ўдзел у гэтых апазіцыйных акцыях, будуць разглядацца 8 жніўня 2007.
Больш таго, 27 ліпеня 2007 улады Беларусі падверглі рэпрэсіям і арыштавалі некалькі асоб у Мінску, каб прадухіліць любую дзейнасць, накіраваную на супрацьстаянне рэжыму “парушэнне парадку” падчас святочных мерапрыемстваў, прысвячаных Дню Дзяржаўнага Суверэнітэта. За дзве гадзіны больш за 40 асоб (уключаючы журналістаў і палітыкаў), якія сабраліся ў скверы Янкі Купалы, былі жорстка выціснутыя адтуль. Як мінімум 8 асоб былі затрыманыя, 6 з – адпушчаныя. Франак Вячорка быў асуджаны на 7 дзён адміністратыўнага арышту. 30 ліпеня, пасля трохдзённага ўтрымання пад вартай, Яраслаў Грышчэня атрымаў 15 дзён адміністратыўнага арышту.
FIDH асуджае адвольнае выкарыстанне дзяржаўнай улады, як і шырокараспаўсюджаныя затрыманні ў Беларусі, і таму заклікае беларускія ўлады неадкладна вызваліць арыштаваных асоб і ўстрымацца ад любых дзеянняў у адрас тых, чые справы дасюль разглядаюцца адміністратыўнымі камісіямі, а таксама ўпэўніцца, што абвінавачванні супраць двух асоб, якія чакаюць суда, знятыя, паколькі яны імкнуцца рэалізаваць сваё права на самавыяўленне і мірныя сходы.
FIDH і далей заклікае беларускія ўлады неадкладна пакласці канец усім формам рэпрэсій супраць тых, хто карыстаюцца сваім правам на самавыяўленне і мірныя сходы ў адпаведнасць з рэгіянальнымі і міжнароднымі абавязацельствамі краіны ў галіне правоў чалавека, у прыватнасці з:
- Артыкулам 2 прынятага ў 1990 годзе Дакумента капенгагенскай сустрэчы Канферэнцыі па чалавечым вымярэнні Канферэнцыі па бяспецы і супрацоўніцтву (CSCE), у якім заяўляецца, што “дэмакратыя з’яўляецца неад’емнай часткай верхавенства права”;
- Артыкулам 10 вышэйузгаданага капенгагенскага Дакумента, які гарантуе свабоду асацыяцый і меркаванняў;
- Артыкулам 19 прынятага ў 1966 годзе Міжнароднага Пакта Грамадзянскіх і Палітычных Правоў, які гарантуе свабоду самавыяўлення і меркаванняў.
Прэс-кантакт: Karine Appy + 33 1 43 55 25 18, kappy@fidh.org