Пад Валожынам студэнтаў прымушаюць згарнуць летні лагер
https://spring96.org/be/news/17712
2007
2007-08-03T15:19:20+0300
2007-08-03T15:19:20+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сёньня раніцай супрацоўнікі Валожынскага РУУС, а таксама супрацоўнікі раённай санэпідэмстанцыі зьявіліся ў намётавым лягеры ля ракі Іслач на Валожыншчыне, дзе другі дзень адпачываюць прадстаўнікі ЗБС і дэмакратычных моладзевых арганізацый і загадалі моладзі згарнуць лагер.
Як стала вядома праваабаронцам, пасля праверкі пашпартоў дзяўчыну і накалькі юнакоў міліцыянты затрымалі і даставілі ў Валожынскі РУУС. Затым, пасля перамоваў з начальствам, усіх адпусьцілі, але папярэдзілі, каб хутчэй пакінулі тэрыторыю раёна. Маўляў, у інакшым выпадку іх могуць чакаць непрыемнасьці.