“Малады фронт” падаў у суд супраць упраўленьня юстыцыі
https://spring96.org/be/news/17706
2007
2007-08-03T12:26:30+0300
2007-08-03T12:26:30+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Управа Маладога Фронту падала зыск у суд горада Менска супраць Упраўленьня юстыцыі Менгарвыканкама з патрабаваньнем прытрымлівацца закону аб грамадзкіх аб'яднаньнях і зарэгістраваць Малады Фронт.
Такім чынам маладафронтаўцы па ранейшму застаюцца на стадыі рэгістрацыі і могуць абсалютна законна выступаць ад імя руху. Як чакаецца, судовае паседжаньне, на якім чыноўнікам прыйдзецца растлумачыць суду, чаму правядзеньне масавых акцыяў згодна з заканадаўствам аб масавых мерапрыемствах на іх погляд зьяўляецца парушэньнем у статуце, адбудзецца ў верасьні.