viasna on patreon

Міжнародная падтрымка Франака Вячоркі

2007 2007-08-03T12:20:03+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёньня  ў другой палове дня са спецпрыёмніка-размеркавальніка на Акрэсьціна выходзіць на волю сябра Рады моладзі БНФ старшыня культурніцкай камісіі партыі БНФ Франак Вячорка. 

Нагадаем, што ён быў затрыманы 27 ліпеня пад час правядзеньня акцыі прымеркаванай да гадавіны прыняцьця Дэкларацыі аб суверэнітэце Беларусі і судом Заводскага раёну Менска на 7 сутак.

Пасьля вынясеньня прысуду актывісту Партыі БНФ Франаку Вячорку разгарнулася кампанія міжнароднай салідарнасьці з моладзевым актывістам. На адрас праваабаронцаў прыходзяць шматлікія лісты ў яго падтрымку з самых розных краін свету Польшчы, Англіі, Галандыі.


Акрамя таго, як паведамляецца ў электронных СМІ, на адзіны даступны ў сеціве электронны адрас лукашэнкаўскай адміністрацыі press@president.gov.by паступіла каля 90 лістоў пратэсту з розных краінаў сьвету.  Першым выслаў ліст Міраслаў Дэмбіньскі, вядомы польскі кінарэжысэр-дакумэнталіст, аўтар фільма “Урок беларускай мовы”, дзе галоўным героем быў Франак Вячорка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства