viasna on patreon

Франак Вячорка правёў ноч на Акрэсціна

2007 2007-07-28T08:04:11+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Менску пад час святкаваньня Дня прыняцьця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі 27 ліпеня было затрымана блізу двух дзесяткаў актывістаў. Большасьць з іх пазней адпусцілі. Сярод тых, хто застаўся ў пастарунку Франак Вячорка і Яраслаў Грышчэня.

  

Учора прыкладна  ў 16:50 Франак Вячорка паспеў па тэлефоне паведаміць, што за ім сочаць, пасля чаго сувязь з ім абарвалася. Праз некаторы час стала вядома, што Франак Вячорка дастаўлены ў Заводскі РУУС, дз на яго складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэньні. Як паведамілі некаторыя інфармацыйныя крыніцы, у моладзевага актывіста былі знойдзены

улёткі з заклікам да ўдзелу ў мерапрыемствах, прысвечаных 27 ліпеня. Гэта стала падставай для абвінавачаньня ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі. Суд прызначаны на панядзелак у судзе Заводскага раёну Менска.

 

Пацвердзілася інфармацыя пра затрыманьне “маладафронтаўца” Яраслава Грышчэні. Разам з іншымі затрыманымі, сярод якіх была і Наталля Старасціна, ён трапіў у Ленінскі РУУС Менска і нібыта на яго быў складзены пратакол. Аднак звестак пра тое, што яго адпусцілі разам з астатнімі, пакуль няма.

Нагадаем, што супраць актывіста “Маладога фронту”Яраслава Грышчэні нядаўна была ўзбуджана крымінальная справа за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства