У Віцебску за распаўсюд улётак затрымалі непаўнагадовага Вячаслава Андрэева
https://spring96.org/be/news/1766
2004
2004-10-11T10:00:00+0300
2004-10-11T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вучань віцебскай сярэдняй школы №6 і актывіст моладзевай суполкі “Сёмая грань” распаўсюджваў улёткі з заклікам сказаць “не” на рэфэрэндуме.
Вячаслаў Андрэеў раскладаў улёткі па паштовых скрынях. Міліцыянты з Кастрычніцкага райаддзелу падпільнавалі хлопца на вуліцы, затрымалі яго і завезьлі ў пастарунак. Там усе ўлёткі, якія былі пры ім – а гэта некалькі соцень паасобнікаў – канфіскавалі,а на самога Вячаслава Андрэева склалі пратакол за распаўсюд друкаванай прадукцыі без выходных дадзеных.
Празь некалькі гадзінаў хлопца адпусьцілі, сказаўшы, што паведамяць пра ягонае правапарушэньне ў камісію па справах няпоўнагадовых, -- паведаміла Радыё Свабода.