viasna on patreon

Мінюст адхіліў скаргу Аб’яднанай грамадзянскай партыі

2004 2004-10-11T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Міністэрства юстыцыі адхіліла скаргу АГП па пытаньні ануляваньня Васняцоўскай пярвічнай арганізацыі Заводзкага раёну г. Менску. Кіраўніцтва партыі лічыць, што дадзеная структура была ліквідаваная 10 верасьня 2004 году незаконна, паколькі “па інфармацыі, якая маецца ў прэс-службы АГП, 10 верасьня ўдзень Упраўленьне юстыцыі прыняло рашэньне аб ліквідацыі, а праверку правяло толькі ўвечары таго ж дня”.
У выніку гэтых дзеяньняў прэтэндэнт у кандыдаты па Васьняцоўскай акрузе, першы міністр абароны незалежнай Беларусі Павел Казлоўскі ня быў зарэгістраваны. Скарга на дзеяньні упраўленьня юстыцыі Менгарвыканкаму была накіраваная ў Міністэрства юстыцыі, але яно адмовіла ў разглядзе па той прычыне, што нібыта ў сябра партыі, на кватэры якога зарэгістраваная “пярвічка”, няма асобнага ўваходу, -- паведаміла прэс-служба АГП.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства