На 6 месяцаў арыштаваны адзін з кіраўнікоў гомельскіх рускіх нацыстаў
https://spring96.org/be/news/17643
2007
2007-07-26T13:29:52+0300
2007-07-26T13:29:52+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
На 6 месяцаў арыштаваны адзін з кіраўнікоў гомельскага аддзялення незарэгістраванай арганізацыі "Рускае нацыянальнае адзінства" Міхаіл Якаўчук.
Пра гэта паведамілі ў прэс-групе ўпраўлення КДБ па Гомельскай вобласці. 26-летні жыхар Гомеля прызнаны вінаватым у арганізацыі дзейнасці грамадскага аб'яднання, якое не атрымала дзяржаўную рэгістрацыю.
Якаўчук вырабляў агітацыйныя матэрыялы, распаўсюджваў прывезеную з Расіі друкаваную прадукцыю, якая прапагандуе ідэі і лозунгі РНА, настойліва спрабаваў прыцягнуць у шэрагі арганізацыі жыхароў горада. Яшчэ адзін з кіраўнікоў гомельскай арганізацыі аб’яўлены ў вышук.