Aмбасада ЗША асуджае прыгавор Севярынцу і Шэіну
https://spring96.org/be/news/17638
2007
2007-07-26T10:12:22+0300
2007-07-26T10:12:22+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Злучаныя Штаты рашуча асуджаюць палітычна матываванае зняволенне палітычных актывістаў Паўла Севярынца і Аляксея Шэіна, якім улады вынеслі 24 ліпеня прыгавор за распаўсюджванне улёткаў аб мітынгу аб’яднаных дэмакратычных сіл, запланаваным на 27 ліпеня.
Мы заклікаем улады спыніць палітычны пераслед і неадкладна вызваліць Севярынца і Шэіна , а таксама ўсіх іншых палітычных зняволеных у Беларусі, уключаючы былога кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Казуліна, гаворыцца ў заяве амбасадара ЗША.