viasna on patreon

Затрыманы Павал Севярынец і Алег Корбан

2007 2007-07-24T10:44:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Учора а 8-й вечара супрацоўнікі міліцыі затрымалі Паўла Севярынца на вуліцы ў Фрунзенскім раёне Менску.

Павал пасьпеў сказаць “Свабодзе”, што міліцыянты падазраюць яго ў цяжкім крымінальным злачынстве. Яны выклікалі патрульную машыну, каб адвезьці яго ў міліцыю Фрунзенскага раёну.

Крыху раней на плошчы Якуба Коласа затрымалі Алега Корбана.

Маладафронтаўцы паведамілі Радыё Свабода, што ў горадзе пачалася “зачыстка” як падчас выбарчай кампаніі. Актывістаў моладзевага руху хапаюць на вуліцах і вязуць у міліцыю. Некалькі маладафронтаўцаў знаходзяцца на плошчы Якуба Коласа. Іх абкружылі міліцыянты ў цывільным і супрацоўнікі КДБ.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства