Кіраўніцтва Польскага ТБ зацьвердзіла спадарожнікавы канал “Белсат”
https://spring96.org/be/news/17589
2007
2007-07-19T09:15:59+0300
2007-07-19T09:15:59+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Кіраўніцтва Польскага грамадзкага тэлебачаньня афіцыйна зацьвердзіла ўчора ў сваёй структуры новы тэлеканал для Беларусі “Белсат” – гэта было неабходна, каб канчаткова стварыць арганізацыйную структуру і падрыхтавацца да пачатку працы.
Паводле намесьніцы дырэктара каналу Бэаты Паклепы, канал пачне дзейнічаць сёлета ў лістападзе.
Напачатку “Белсат” будзе выходзіць у эфір на працягу 16 гадзін у суткі, трансьляцыя будзе цалкам беларускамоўная.
Цяпер ідзе падрыхтоўка супрацоўнікаў, закупка неабходнай тэхнікі, робяцца першыя перадачы.
Ідэю стварэньня ў Польшчы тэлебачаньня для Беларусі яшчэ ў красавіку скрытыкаваў Аляксандар Лукашэнка, які назваў гэты праект “дурным” і “недружалюбным”.