viasna on patreon

Старшыня Рады моладзі БНФ Алесь Каліта сёньня выходзіць на волю

2007 2007-07-18T09:33:21+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kalita.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Каліта

Алесь Каліта

Моладзевы лідэр Алесь Каліта сёньня, 18 ліпеня  пасьля 14-00 пакіне  прыемнік-размеркавальнік на Акрэсціна, дзе быў вымушаны правесці 15 сутак.

Нагадаем, ён быў затрыманы 3 ліпеня ля сядзібы Партыі БНФ і асуджаны на пятнаццаць сутак адміністрацыйнага арышту. Уся яго віна заключалася ў тым, што юнак спрабаваў абараніць дзяўчыну, сябру Рады Моладзі БНФ Насту Александровіч ад пераапранутых абаронцаў рэжыму. За што і быў абвінавачаны па  артыкуле 17.1 КаАП РБ ( дробнае хуліганства).

Сустракаць актывіста будуць блізкія, сябры і прадстаўнікі дэмакратычнай грамадскасці горада.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства