Зьнятыя з пасады два вышэйшыя кіраўнікі беларускага КДБ
https://spring96.org/be/news/17575
2007
2007-07-17T15:49:13+0300
2007-07-17T15:49:13+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Кіраўнік Беларусі А. Лукашэнка вызваліў ад займаных пасадаў старшыню КДБ Беларусі генэрала-лейтэнанта Сьцяпана Сухарэнку і яго першага намесьніка генэрала-маёра Васіля Дземянцея.
Урадавае агенцтва БЕЛТА паведамляе, што новым старшынём КДБ Беларусі прызначаны генэпрал-маёр Юры Жадобін, які раней працаў начальнікам Службы бясьпекі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. Замест яго начальнікам Службы бясьпекі прэзыдэнта прызначаны падпалкоўнік Андрэй Уцюрын, які працаваў начальнікам упраўленьня асабістай аховы Службы бясьпекі прэзыдэнта.