Учора ў Маскве запатрабавалі вызвалення беларускіх палітвязняў
https://spring96.org/be/news/17569
2007
2007-07-17T10:18:55+0300
2007-07-17T10:18:55+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Каля беларускай амбасады ў Маскве 16 ліпеня прайшла акцыя салідарнасці з ахвярамі палітычных рэпрэсій.
Яе арганізавалі мясцовыя беларусы з удзелам расійскага руху “Абарона”. Удзельнікі пікету раздавалі мінакам улёткі з інфармацыяй пра зніклых беларускіх палітыкаў і палітвязняў.
Таксама арганізатары маскоўскай акцыі распаўсюдзілі зварот, у якім запатрабавалі ад уладаў Беларусі “неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных, спыніць пераслед недзяржаўных арганізацый і СМІ, правесці паўнавартаснае празрыстае расследаванне па фактах знікнення і гібелі вядомых людзей і пакараць вінаватых”.