viasna on patreon

Каго расстрэльвалі ў лесе пад Гомелем?

2007 2007-07-13T10:18:18+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сустаршыні аргкамітэту ўшанаваньня памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў акадэмік Радзім Гарэцкі, гісторык Ігар Кузьняцоў і пісьменьнік Васіль Якавенка зьвярнуліся ў Гомельскі райвыканкам. Яны прапанавалі аб’ектыўна дасьледаваць парэшткі 70 ахвяраў, якія нядаўна адкапалі ў лесе каля Гомелю на незарэгістраваных могілках.

У лісьце на імя намесьніцы старшыні райвыканкаму, кіраўніка раённай камісіі ў дасьледаваньні й перазахаваньні парэшткаў Натальлі Аксёнавай аўтарытэтныя сустаршыні аргкамітэту пішуць, што трэба высьветліць, хто зьдзяйсьняў масавыя забойствы. Заяўнікі вераць, што трэба знайсьці, калі магчыма, прозьвішчы расстраляных.

У гэтай справе варта ўлічваць сьведчаньні мясцовых жыхароў, адзначаюць падпісанты заявы.

“З папярэдняга вопыту падобных раскопак (пад Менскам і ў іншых раёнах) мы ведаем пра спробы некаторых заідэалягізаваных асобаў і нават установаў сфальшаваць вынікі дасьледаваньняў”, – сказана ў лісьце.

Сустаршыні аргкамітэту ўшанаваньня памяці ахвяраў прапануюць, каб у камісіі для дасьледаваньня й перазахаваньня парэшткаў былі дацэнт Гомельскага ўнівэрсытэту імя Скарыны, археоляг Алег Макушнікаў і кандыдата гістарычных навук зь Менску Анатоль Валахановіч. У звароце просяць, каб новыя чальцы камісіі маглі пазнаёміцца з матэрыяламі раскопак.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства