viasna on patreon

Скульптурны пленэр “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”

2007 2007-07-11T10:10:49+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/loika.jpg
Гэнік Лойка

Гэнік Лойка

З 13 па 15 ліпеня ў Гродна пад кіраўніцтвам Гэніка Лойкі пройдзе скульптурны пленэр “Lehienda z piasku - “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”.

Як вядома, яшчэ ў ХІХ ст. Нёман падмыў схіл пад Каложскай царквой, і частка бажніцы абрынулася ў рэчку. На гэтым схіле аўтары меркавалі “прызямліць” свайго Хрыста, які б, раскінуўшы рукі, ахоўваў нашу зямлю. Але яны не будуць aбцяжарваць сваёй скульптурай кволы схіл. Пакладуць постаць Хрыста на беразе Нёмана бліжэй да Драмтэатру.

Яны будуць ляпіць тры дні і тры ночы 13-15 ліпеня 2007 году. А ў нядзельку 15 ліпеня—адкрыццё. Прыйдзіце і зафіксуйце фотакамерамі для наступных пакаленняў. Бо такое не паўтараецца.


Скульптурны пленэр “Lehienda z piasku—гэта суполка маладых майстроў, студэнтаў ды школьнікаў пад кіраўніцтвам Гэніка Лойкі. Штолета ў розных куткох Беларусі яны выкопваюць з пяску нашы легенды і паказваюць іх беларусам.


Пачынаючы ад 2000-га году зладжана ўжо 8 пленэраў. Сярод якіх:
“Рагнеда” (была ў Заслаўі, там, дзе яна памерла роўна тысячу гадоў назад), “Магіла льва”(на беразе Святога возера яны паказалі народу Машэку, ягоную Натальку і крылатага льва, што ахоўвае іх сон), “Карона Міндоўга” (у першай сталіцы Вялікага княства Літоўскага—у Наваградку), “Скуты Кейстут”(У Крэве пад замкавай сьцяной), “Цмок” у Гомелі ды іншыя.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства