У Горадні часова затрымалі актывіста, які раздаваў газэты
https://spring96.org/be/news/17491
2007
2007-07-10T16:50:15+0300
2007-07-10T16:50:15+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Андрусь Ігнатчык з “Маладога фронту” быў часова затрыманы гарадзенскімі міліцыянтамі.
Ён раздаваў на вуліцы газэту “Наша слова” з матэрыяламі, прысьвечанымі рэканструкцыі Горадні. Паколькі газэта зарэгістраваная, хлопца выпусьцілі з пастарунку. Андрусь прыехаў у Горадню зь Менску, каб падтрымаць абаронцаў Старога гораду.